Падрыхтоўка да Адвэнту
Падобна таму, як мы ніколі не ўсведамляем паветра, так і Божай паўсюднай прысутнасці мы ніколі не заўважаем. Шлях веры – дар любячага Бога, які робіць першы крок і цярпліва, моўчкі, нясмела чакае адказу чалавека. Жыццё – гэта пакліканне, заклік шукаць гэтага сціплага Бога.
Адвэнт дае магчымасць успомніць і паразважаць пра шматлікія супярэчнасці ў сэрцы веры. Наймагутнейшая прысутнасць вырашыла выявіць сябе ў бяссіллі.
Рыхтуючыся святкаваць момант, калі Слова сталася Целам, нашая вера патрабуе паглыблення. Вера, што так шчыра ўваходзіць у цемру, якая суправаджае пошукі большага святла. Такім чынам, Адвэнт – гэта час глыбокай любячай адарацыі, сапраўдны акт надзвычайнай надзеі і шчодрай адданасці ціхаму і пакорнаму Богу.
Гэты сарамлівы Бог нагадвае нам у гэты Адвэнт, што жыццё — гэта адносіны, а не рэчы. Самая вялікая радасць прыходзіць ад добрых адносін – найбольшыя гора і пакуты прыходзяць не ад страты працы або маёмасці, а ад разрыву і здрады адносін. Усе адносіны любові грунтуюцца на любові гэтага сарамлівага Бога да ўсіх нас.
Урывак з кнігі Вінцэнта Шэрлака «Няхай Адвэнт будзе Адвэнтам» .