Палаючы вугаль

У прапаведнікаў ёсць свае любімыя гісторыі, і адна з іх распавядае наступнае: адзін парафіянін, які раней рэгулярна ўдзельнічаў у Імшы, раптам перастаў прыходзіць у касцёл. Праз некалькі тыдняў святар вырашыў яго наведаць. Вечар быў халодны, і святар знайшоў таго чалавека аднаго дома каля палаючага каміна.

Здагадаўшыся пра прычыну візіта, мужчына прывітаў яго, падвёў да вялікага крэсла каля каміна і чакаў. Святар зручна ўладкаваўся, але нічога не сказаў. У цяжкай цішыні ён проста сядзеў і глядзеў на агонь.
Праз некалькі хвілін святар узяў абцугі для вогнішча, асцярожна выняў з полымя зыркі гарачы вугольчык і паклаў яго збоку ад агню. Потым адкінуўся на спінку крэсла, па-ранейшаму моўчкі. Абодва назіралі за вугалем. Паступова жар вугалю згас, на імгненне з’явіўся бляск, а потым знік. Неўзабаве ён астыў і пачарнеў. Святар зноў устаў, падняў халодны, мёртвы вугаль і паклаў яго назад у цэнтр вогнішча. І той адразу ж зноў загарэўся святлом і цяплом палаючых вугалёў вакол яго.
Мараль была простая. Адзін вугольчык не можа гарэць сам па сабе; патрэбна шмат вугалёў, каб утрымліваць агонь, які не згасне. Ніводзін хрысціянін не можа доўга гарэць для Бога без пастаяннай падтрымкі астатняга Касцёла.

Paul O’Reilly SJ, Hope in All Things