Пошук Бога ва ўсім

Сёння, у нашым разнастайным свеце, мы прыходзім да веры з розных месцаў і з розным мінулым. Вера ў Хрыста – накшталт вялікага эквалайзера. Малітва з’яўляецца адной з духоўных дысцыплін, якой мы ўсе павінны навучыцца. Можам паразважаць над некалькімі пытаннямі пра малітву: як я малюся? Што для мяне асабістая малітва? Як я магу развіваць сваё малітоўнае жыццё?

Пошук Бога ва ўсім з’яўляецца неад’емнай часткай ігнацыянскага светапогляду. «Свет напоўнены веліччу Бога» (Джэрард Мэнлі Хопкінс). Гэты Бог прысутны ў штодзённасці, «працуючы для нас» ва ўсім; Яго можна адкрыць праз веру ва ўсіх прыродных з’явах і чалавечых дзеях, у гісторыі ў цэлым і, асабліва, у жыццёвым вопыце кожнага асобнага чалавека.

Урывак з The Sacred Heart Messenger magazine, June 2022, Sunny Jacob SJ