Пошук незвычайнага ў звычайным

Аналагічна таму, як не ўсведамляем паветра, мы не заўважаем Божай прысутнасці вакол сябе. Шлях веры – гэта дар любячага Бога, які робіць першы крок і цярпліва, ціха, амаль сарамліва чакае адказу чалавека.
Жыццё – гэта пакліканне, заклік шукаць гэтага сціплага Бога.
Гэты ціхі Бог не прыйшоў у свет са званамі і громам. Калі я быў маленькім хлопчыкам, я шукаў Бога, гледзячы ўгору – спрабаваў знайсці Яго праз нейкую шчыліну ў небе. Сёння, калі я шукаю Бога, я гляджу ўніз, а не ўверх, таму што знаходжу Бога ў дробязях. Як сказаў Папа Францішак, мы знаходзім незвычайнае ў звычайным.
Найвялікшая радасць прыходзіць ад добрых адносін, найвялікшы смутак і пакуты прыходзяць не ад страты працы ці маёмасці, а ад разбураных і здраджаных адносін. Усе адносіны любові свае карані маюць у любові, якую гэты сціплы Бог мае да ўсіх нас.

John Scally, Waiting in Joy