Прабачэнне спрыяе здароўю
Хрысціянскасць чалавека можна вымераць яго гатоўнасцю прабачаць. Прабачэнне – адно з найглыбейшых праяў міласэрнай любові. Прабачэнне аздараўляе. Мы носім з сабой шмат багажу. Носім яго ў нябачным мяху, а ён абцяжарвае і знясільвае нас. Няма ўнутранага спакою. Мы носім раны, шнары, сінякі і ўдары мінулага, крыўду, гнеў і горыч. Загаіць гэта ўсё можна праз прабачэнне. Даруй – і цяжар растане. Адпусці ланцугі, якія нас звязваюць. Ланцугі вакол нас не замкнёныя, мы ўхапіліся за іх і трымаем. Адпусці, прабач, і яны ўпадуць.
Непрабачэнне, горыч і жаданне помсты атручваюць душу і павялічваюць трывогу і пачуццё дэпрэсіі, у той час як прабачэнне лечыць і вызваляе. Іншымі словамі, карысна для здароўя і прыносіць спакой.
Хто той чалавек, чыю руку ты не паціснеш?
Калі ў сэрцы тоіцца нянавісць да кагосьці, старайся выкараніць яе. Лягчэй сказаць, чым зрабіць. Але галоўнае – спрабаваць. Спрабаваць і нястомна працягваць спробы – значыць быць святым.
Ніколі мы не падобныя да Бога больш, чым тады, калі прабачаем.
Terence Harrington OFM Cap, The Sacred Heart Messenger, April 2024