Прывесці жыццё да ладу

Нейкі час таму, падчас выхадных у Лондане, я адправіўся ў адну з маіх любімых цэркваў у Лондане — царкву St Martin in the Fields (Святога Марціна-ін-зе-Філдс). За апошнія некалькі гадоў яна стала для мяне ціхім, малітоўным месцам на распачацце адпачынку. У тую раніцу, калі я ўвайшоў у царкву, я зразумеў, што гэта будзе не так ужо і ціха. Перад храмам стаяў вялікі раяль. Сядзеў, ці, хутчэй, коенчыў перад ім настройшчык. Ён бесперапынна націскаў адну ноту і рабіў ледзь заўважныя змены ў яе вышыні… насамрэч, я не ўпэўнены, як ён ствараў сваю магію!

Я сеў, заплюшчыў вочы і паспрабаваў маліцца. Але ноты… Ноты ўсё гучалі. Мне было цяжка ігнараваць іх, каб маліцца.

Праз нейкі час я выявіў, што захапіўся нотамі і

зменамі вышыні, якія я ледзь мог разабраць. Рэзкія ноты паступова апускаліся

па вышыні. Паніжаныя павысіліся. Услухоўванне стала для мяне спосабам маліцца.

У гэтай малітве мяне асяніла, што мы па-рознаму можам крыху адысці ад

гармоніі. Ёсць пакатыя вобласці, дзе мы адчуваем прыгнечанасць, смутак, паніжэнне або недахоп энергіі. Ёсць таксама сферы жыцця, дзе мы адчуваем сябе рэзкімі, як да сябе, так і да іншых. Такім чынам, мы можам быць не ў гармоніі з сабой і людзьмі. Нам можа спатрэбіцца наладка, каб мы маглі аднавіць гэтую гармонію з сабой, іншымі і з Божым планам наконт нас. Бог праз малітву хоча скантактавацца з намі.
Brendan McManus SJ and Jim Deeds, Emerging from the Mess