Радасць удзячнага сэрца, поўнага любові

Улетку сад напаўняецца колерамі і паўстае новая прыгажосць. Кветкі распускаюцца, лісце дрэў напоўніцу разготваецца і ўтварае густыя летнія кроны. Кожны дзень прыносіць нешта новае, асабліва на клумбах са шматгадовымі раслінамі. Садоўнік мае насамрэч шмат працы: дадае ўгнаенне, палівае, падвязвае, скошвае і даглядае, а таксама змагаецца з бязладдзем пустазелля і навалай садовых шкоднікаў, якія знайшлі сабе прытулак у цёплай зямлі.

Калі садоўнік не будзе асцярожным, у яго наўрад ці застанецца часу, каб атрымаць асалоду ад лета; трэба столькі ўсяго зрабіць, каб не адставаць ад віру жыцця. Надзвычай важна знаходзіць час паміж працамі, каб проста затрымацца і палюбавацца нечым, узяць кубак гарбаты ці халоднага летняга напою ў сад і сядзець, узірацца і адчуваць хараство і радасць прыроды. Гэтыя месяцы з іх доўгімі, насычанымі днямі і разняволенымі вечарамі даюць магчымаць настроіцца на прыгажосць жыцця і адкрыць для сябе радасць удзячнага сэрца, якое поўніцца любоўю.
Sr Stanislaus Kennedy, RSC, The Sacred Heart Messenger, July 2024