Супакойся, спыніся і дыхай

Невыпадкова Езус праводзіць у пустыні сорак дзён; гэта вельмі асаблівая біблійная адзінка часу. Нагадвае пра вандраванне народа Ізраэля па пустыні сорак гадоў; пра вялікі патоп, які доўжыўся сорак дзён; пра саракадзённы пост Майсея на гары Сінай (Дрг 9:18) і Іллі каля гары Гарэб (1 Вал 19:8). Мы знаходзімся ў добрай кампаніі, калі ўваходзім у пустыню – у месца аб’яўлення Бога. Падчас Вялікага посту карысна адысці ад звычайнай руціны, супакоіцца, спыніцца і проста дыхаць. Не трэба яе баяцца, бо Евангелле паказвае нам, што часам, праведзеным у пустыні, кіруе Дух. Мы не будзем у самоце.

Tríona Doherty and Jane Mellett, The Deep End: A Journey with the Sunday Gospels in the Year of Mark