Сустрэча з цемрай
Часам кожны адчувае, што апынуўся ў цемры. Аднак у цёмным і пустым месцы можна ўсвядоміць, што нашыя праблемы, хоць і здаюцца вялікімі, насамрэч ніколі не з’яўляюцца поўнай гісторыяй. Для мяне запаволенне тэмпу жыцця і аднаўленне дысцыпліны малітвы і рэфлексіі, не збядняе, а вядзе да аздараўлення. Гэта прастора сустрэчы з рэчаіснасцю, сустрэчы з Богам.
Штогод у Вялікую суботу настае цішыня; цёмная і пустая магіла крычыць тым, хто баіцца канца: «Прыйдзіце і паглядзіце!» І цяпер я разумею, чаму яны павінны былі ісці да магілы. Езус вучыў, што мы ўсе павінны ісці да магілы – цёмных і пустых месцаў, якімі б страшнымі яны не былі, якімі б слабымі мы сябе не адчувалі. Чаму Ён кліча нас туды? Таму што, калі мы пойдзем, калі сутыкнёмся з цемрай, то ўбачым, што гэта зусім не чарната. Набліжаецца цудоўнае святло. Праблемы, нягоды, нават смерць, – не канец. Заўсёды ёсць абяцанне – “праз тры дні”…
Brendan McManus SJ and Jim Deeds, Emerging from the Mess