Суцяшэнне ведаць, што Бог побач
Я ведаў чалавека, які да канца змагаўся з ракам. Ён прымаў усе магчымыя віды лячэння. Нам казалі, што гэта не спрацуе. Я ведаю іншага, які проста паддаўся і нават не стаў прымаць хіміятэрапію. Гэта розныя падыходы да цярпення. Адзін змагаўся, а другі пагадзіўся. Я захапляўся абодвума.
Многія людзі ідуць у бальніцу са сваёй хваробу, перажываюць, ці раптам не набліжаецца смерць. Гэта частка жыцця. У выпадку Езуса: страшны незразумелы час вёў Яго да яшчэ большай веры. Мы можам трансфармаваць свой боль у цярпенне і знайсці нязмерныя ласкі. Вялікі выклік стаіць перад намі: знайсці новае жыццё сярод цярпення. Боль далучаецца да Мукі Хрыста. Езус не хоча келіха ў Аліўным садзе, але згаджаецца, каб ён цалкам стаў Яго лёсам, што павялічыла Яго ўнутраную сілу! Ідзецца не пра спрошчаны падыход, хутчэй гэтая падзея азначае прыняцце цемры ў жыцці.
Езусу адкрылася падчас Мукі, што Бог Айцец побач. Такім можа быць і наш шлях, мы можам адкрыць тую ж праўду, дапамагаючы адзін аднаму. Мы можам дапамагчы людзям у цяжкія хвіліны: слухаючы, прабываючы разам. Мы знаходзім гэта ў нашых сэрцах, а не ў кнігах – мы выяўляем, што можам расці праз пакуты, і ў дрэнны дзень мы разумеем, што спакой ахінае душу, або што не знікае зыркае святло ў цемры.
Gospel Reflections for Sundays of Year B by Donal Neary SJ