Сэрца, розум і воля
У пошуках таго, што па-сапраўднаму істотна, суладдзе сэрца і розуму цалкам магчымае. Для волі таксама ёёсць месца. Распазнаванне прадугледжвае поўную раўнавагу паміж гэтымі трыма чалавечымі здольнасцямі.
Вопыт паказвае, што не кожнае прыемнае пачуццё з’яўляецца надзейным указальнікам. І наадварот, непрыемныя адчуванні часам могуць паказваць шлях да большага шчасця. Як ты дзейнічаеш, калі падчас крызісу цябе “кідае” ад аднаго пачуцця да іншага зноў і зноў? Ці спрабуеш распазнаваць свае ўнутраныя рухі, ці практыкуеш распазнаванне толькі на вызначальных жыццёвых скрыжаваннях? Хіба не варта звяртацца да яго і ў паўсядзённым жыцці? Што ты робіш, калі не згаджаешся з блізкімі па тым ці іншым пытанні, але вымушаны прыняць нейкае канкрэтнае рашэнне? Якім чынам вы, як бацькі, можаце дапамагчы свайму дзіцяці навучыцца распазнаваць? Ці ты здольны звярнуцца да распазнавання, калі цябе ахопліваюць сумневы?
Trust Your Feelings by Nikolaas Sintobin SJ (p.11)