Толькі Бог ведае, што будзе далей
Цяперашнія глабальныя дзеянні па абароне і аднаўленні планеты Зямля натхняюцца і ўмацоўваюцца Духам Божым, Даўцам Жыцця. Джэралд Мэнлі Хопкінс SJ “Веліч Бога”:
“Таму што Дух Святы над пахілым
светам лунае з цёплымі грудзьмі і ах! ясным крылллем”.
Чалавецтва не пакінута з самоце змагацца з нейкай безнадзейнай справай. Прарочыя галасы з усіх бакоў умацоўваюць наш унікальны гістарычны момант ласкі і выкліку. Мы адкрываем, што тое, што здаецца страчаным і не паддаецца аднаўленню, можа зноў ажываць, як у выпадку з відамі, выратаванымі ад вымірання, і з пасадкай вялікай зялёнай сцяны дрэў па афрыканскіх пустынях. Бязмежная мудрасць і дынаміка Сусвету, якія фармавалі рэчы да гэтага часу, даступныя нам: мы не блукаем у касмічнай ізаляцыі, а пагружаныя ў мора боскай энергіі, якая пераўзыходзіць любое разуменне. Мы павінны рабіць усё магчымае, шчыра маліцца і быць гатовымі шмат цярпець, ведаючы, што боская сіла дзейнічае ўнутры нас, каб выканаць Божыя мэты, якія перакрочваюць нашыя надзеі і мары (Эф 3:20). У нашым глабальным крызісе мы таксама назіраем дзіўны рост, нават калі ён крохкі, чалавечай супольнасці. Людзі ўсіх веравызнанняў і без іх аб’ядноўваюць намаганні дзеля агульнай справы, і гэта адпавядае асноўнаму жаданню Бога — каб мы ўсе былі адно ва ўніверсальнай гармоніі (Ян 17:11).
Боскі запавет са стварэннем застаецца назаўжды: «Калі лук будзе на воблаку, Я ўбачу яго і ўспомню пра вечны запавет паміж Богам і кожнай жывой істотай ва ўсялякім целе, што ёсць на зямлі» (Быц 9:16). «Ты пасылаеш свайго Духа, і аднаўляеш аблічча зямлі» (Пс 104:30). Як кажа біскуп Дэсманд Туту: «Толькі Бог ведае, што будзе далей!»
Brian Grogan SJ, Creation Walk: The Amazing Story of a Small Blue Planet