Ты цешышся мной такім, які я ёсць
На адной з лепшых паштовак, якія я калі-небудзь атрымліваў, было ўсяго чатыры словы: «Я проста люблю цябе». У той час мне найбольш хацелася пачуць менавіта гэта. І, Пане, мне заўсёды трэба чуць гэтыя словы ад Цябе.
Я з радасцю прачытаў словы Папы Францішка з адгартацыі “Радасць Евангелля”: “Нас бязмежна любяць панад усё” (EG, 6). Важнае сцвярджэнне пра Цябе, Божа, якое азначае, што, як бы я Цябе ні засмучаў, Ты цешышся мной такім, які я ёсць. Я радыкальна любімы; Ты цалкам станоўча ставішся да мяне. Тэрапеўты больш-менш паспяхова стараюцца развіць безумоўна станоўчае стаўленне да сваіх кліентаў, іначай тэрапеўтычныя адносіны ніколі не ўмацуюцца. На чалавечым узроўні гэта адлюстроўвае Тваё стаўленне да кожнага з нас. Адносіны паміж Табой і мной могуць паглыбляцца толькі ў такой атмасферы. Таму дапамажы мне паверыць, што, колькі б негатыўных падзей ні выпала на маю долю з дзяцінства, ніхто не любіць мяне так, як Ты. Ты ніколі не адвернешся ад мяне ў расчараванні або нудзе і нішто не можа павялічыць ці паменшыць Тваю любоў да мяне.
Brian Grogan SJ, I Am Infinitely Loved