Уважлівыя пошукі Божай волі

Хрысціянін жыве ў камуніі з Езусам і – праз Яго – з Трынітарным Богам. Быць у кантакце з многімі людзьмі, але страціць сувязь з Панам – быць задзейнічаным у высакародным апостальстве і адначасова быць адарваным ад боскіх “спраў” – гэта анафема. Каб трываць у вернасці евангельскаму бачанню, трэба не зводзіць вачэй з Пана, быць уважлівым да Яго волі і ўслухоўвацца ў Ягоны голас (Лк 10:42). Толькі з Езусам Хрыстом, у Ім і праз Яго можа прынесці плён апостальства, бо мы жывём у пастаяннай камуніі з Тым, хто кліча нас сведчыць у Яго імя.

Хрысціянін перш за ўсё з’яўляецца чалавекам малітвы. Без малітвы хрысціянскае жыццё лёгка ператвараецца ў звыклую мітусню, дзе патрэба чалавека ў павазе і любові саступае дзеянням, а занятасць становіцца адзнакай гонару, самамэтай. Разлука не заўжды ўзмацняе каханне. Як паказаў вопыт шматлікіх разбураных адносінаў, разлука можа справакаваць на пошук іншай асобы. Паралель з малітоўным жыццём відавочная і не патрабуе асаблівых тлумачэнняў.

Джон Скаллі, «Waiting in Joy».