Удзячнасць

Шмат можна сказаць пра ўдзячнасць. Жыццё – каштоўны дар, які мы павінны шанаваць, а таксама атрымліваць асалоду ад яго. Я ведаю адну цудоўную жанчыну, якая сцвярджае, што трэба жыць з удзячным сэрцам. І нараніцы, і ўвечары яна дзякуе Богу. Каб жа мы ўсе маглі рабіць так кожны дзень. Не толькі дзякаваць Богу за каштоўны дар. Нам самім карысна заўважаць і цаніць тое, што атрымліваем. Гэта паляпшае наш светапогляд. Мы становімся больш пазітыўнымі і бачым яшчэ больш добрых рэчаў, якія Бог дае нам.

Многае мы ўспрымаем як належнае, а такое стаўленне можа прывесці да негатытывізму. Жыць з удзячным сэрцам азначае ведаць, што Бог даў нам усё і што Ён лічыць дастатковым, каб мы былі шчаслівыя. Вось дзень, які стварыў Пан, будзем радавацца і весяліцца.

Mary Hunt, The Sacred Heart Messenger, February 2022