Удзячнасць за харчовыя рэсурсы
Мы марнуем шмат ежы.
Мы купляем зашмат.
Нас зачароўваюць такія зніжкі, як «3 па цане 2».
Папа Францішак пра марнаванне ежы:
«Нашы бабулі і дзядулі некалі настойвалі на тым, каб не выкідваць рэшткі ежы. Спажывецтва прызвычаіла нас штодня марнаваць ежу, і мы ўжо няздольныя бачыць яе сапраўдную каштоўнасць… Выкідваць ежу — гэта як красці са стала бедных і галодных: паводле звестак агенцтва ААН па харчаванні, штогод псуецца або марнуецца каля 1,3 мільярда метрычных тон (1,43 мільярда тон) ежы, або траціна таго, што вырабляецца для спажывання чалавекам».
На ўзор Езуса, Папа Францішак завастрыў мову, каб падкрэсліць сваю думку. Ён нагадаў пра тое, чаго мы не хочам чуць. Марнуючы ежу, мы не паважаем тое, што дае нам зямля. Клопат пра зямлю — гэта не толькі экалагічны падыход, але і забяспячэнне справядлівага размеркавання рэсурсаў Зямлі і ўдзячнасць за тое, што яна нам дае.
Donal Neary SJ, The Sacred Heart Messenger, September 2022