У адказ на крык зямлі

Нашы экраны напоўнены жахлівымі ілюстрацыямі змены клімату, якую ўсё часцей называюць кліматычным крызісам ці нават кліматычнай катастрофай. Гэты крызіс не адбываецца дзесьці там, у іншых частках свету; гэта тое, што адбываецца ў свеце, і ёсць толькі адзін свет. Планета, якую мы дзелім, – гэта не толькі наш “агульны дом”; гэта наш адзіны дом. Планеты Б няма.

Наша будучыня – і будучыня планеты – залежыць ад нашай адказнасці як на глабальным, так і на мясцовым узроўні. Навяртанне і вера, адказваючы на ​​крык зямлі і беднякоў, патрабуюць значных змен у нашым жыцці, у нашым стылі жыцця. Змена ладу жыцця заслугоўвае таго, каб называцца навяртаннем, бо сапраўднае навяртанне – гэта не толькі змена практыкі, яна патрабуе змены сэрца, перамены знутры. Перамены знутры могуць адбыцца толькі калі яны тывала сілкуюцца Тым, Хто жыве ў сэрцы кожнага чалавека. Сустрэча з Панам у Слове Божым, у жыцці Касцёла і адзін у адным – гэта ежа, якая перамяняе жыццё. Менавіта там мы адкрываем карані экалагічнага навяртання.

Урывак The Sacred Heart Messenger, March 2022, Archbishop Dermot Farrell