Хвала быцця
Многія не бачаць хвалы і прыгажосці сваёй унутранай істоты. Многія дранцвеюць ад бязладдзя і недасканаласці ў сабе і ў іншых людзях. Гэтую дысгармонію можна прыняць за няўдачу, пачварнасць ці нават прычыну для нянавісці.
Калі мы знаходзімся ў такім настроі, то не заўважаем, наколькі мы складаныя, упарадкаваныя і добрыя па сваёй сутнасці асобы. Бог стварыў нас і працягвае ствараць штодня. Мала таго, Той, хто нас стварыў, любіць нас і хоча весці з намі дыялог. Можна пераказаць пачуцці бязладзіцы і недасканаласці нашаму Стварыцелю ў малітве і пакрысе ўсвядоміць, што Ён з намі нават (і асабліва) у цяжкія часы.
Урывак з Deeper Into The Mess: Praying Through Tough Times by Brendan McManus SJ and Jim Deeds (p.15)