Цемра і Святло
Пане, усведамленне Тваёй любові можа так лёгка ў мяне выветрыцца, што кожны раз, калі здараецца катастрофа, я пачынаю сумнявацца ў ёй. Мой маленькі розум пачынае блукаць, і я пытаюся: “Як Ты мог гэта зрабіць са мной?” або «Як Ты мог дазволіць гэтаму здарыцца з той асобай?» Цёмны бок рэчаў можа так хутка зацямніць святло. Я кажу – даруйце! – Дзе ты, халера, падзеўся? У маіх дэманаў тады ўрадлівы дзень. Дазволь мне замест гэтага сачыць за Тваім спосабам дзеяння. Напачатку, кажаш нам, цемра ляжала над зямлёю, потым, перш за ўсе іншыя справы, Ты стварыў святло. Чаму Ты дазволіў цемры мець сваё месца; чаму б не знішчыць яго? Але святло і цемра маюць сваё месца ў Тваёй схеме рэчаў. Мне гэта дапамагае! Прымушае мяне менш здзіўляцца цемры, якая вакол, і засяроджвае ўвагу на тым, што святло вернецца. Я не павінен чакаць, што будзе свет без цемры. Паколькі Ты прышоў ў свет як боскае святло, цемра адступае і не можа яго зацямніць. Я павінен засяродзіцца на Табе як на святле, стрымліваючым цемру, вынаходліва змагаючыся з пакутамі і злом. У іншым свеце вечнае святло будзе свяціць усім нам, але пакуль дапамажы мне самому жыць у святле і змагацца з цемрай, як ты. У рэшце рэшт, я бясконца любімы, і я вам патрэбны, каб быць «святлом свету». Ці магу я верыць, што цярплівасць асвятляе тое, што цёмна знутры. Так было на Галгоце і можа быць і ў маім жыцці.
I Am Infinitely Loved by Brian Grogan SJ