Цяжары

Большасць людзей нясуць нейкія цяжары, вельмі часта ўскладзеныя іншымі людзьмі. Езус ясна кажа, што адносіны з Богам не павінны быць чарговым цяжарам для абцяжаранага народа. Сярод цяжараў, якія нёс Езус, былі і тыя, якія ўсклалі на Яго людзі, што варожа ставіліся да ўсяго, што Ён адстойваў. Найбольш абцяжараным Езус быў на на крыжы. Ён нёс гэты цяжар, ​​каб дапамагчы нам несці наш цяжар. Сваім жыццём, смерцю і ўваскрасеннем Ён даў свету сілу Божай любові, сілу Святога Духа, жыватворную, умацоўваючую сілу. Святы Павел быў абцяжараны, калі пісаў Касцёлу ў Філіпах з вязніцы. Тым не менш, ён мог сказаць: « Усё магу ў тым, хто мяне ўзмацняе» (Флп 4:13). Пан умацоўвае нас, каб мы неслі свой цяжар і дапамагалі несці цяжары іншых. Як Павел піша цэрквам Галатыі: «Насіце цяжары адзін аднаго, і так выканаеце закон Хрыстовы» (Гал 6:2). Закон Хрыста, які ёсць законам любові, плодам Духа, не ўскладае цяжары, а дапамагае іх несці.

Martin Hogan, The Word is Near You, on Your Lips and in Your Heart