Чалавек з дзіравым вядром
Не выкрэслівай нікога толькі таму, што ён не адпавядае чаканням. Ён мае каштоўнасць у вачах Бога, «бо ўсё, што стварыў Бог, добрае, і нельга адкідаць нічога, што з удзячнасцю прымаецца» (1 Цім 4:4).
У кітайскай культуры ёсць гісторыя пра чалавека з дзіравым вядром.
Жыў адзін чалавек, які насіў па два вядры, павесіўшы іх па баках на жэрдцы. Кожны дзень ён хадзіў да студні і напаўняў вёдры свежай вадой. Вярнуўшыся дадому, ён бачыў, што адно вядро было поўнае, а ў другім вады заставалася толькі палова. Поўнае вядро самазадаволена ганарылася сабой. Напаўпустое вядро ўстрывожана прасіла прабачэння за тое, што працякае. «Не хвалюйся, не хвалюйся», – сказаў чалавек, – хіба ты не заўважыла, якія прыгожыя кветкі растуць на тваім баку дарогі? Ты палівала іх кожны дзень, бо з цябе прасочвалася вада».
Эн Мары Суіні, Пасланец Святога Сэрца , люты 2024 г.