Што такое Валадарства Божае?
Што такое Валадарства Божае? Адказаць на гэтае пытанне няпроста. Аднойчы нейкі чалавек трапіў пад лівень у ажыўленым горадзе сярод дня. Дождж заспеў людзей знянацку, і калі яны туліліся ў пошуках сховішча, заўважыў, як юнакі падышлі да хлопчыка ў інвалідным вазку і дапамаглі ягонай маці вынесці яго з-пад дажджу. Іншы мужчына трымаў сваю куртку над галавой жонкі, калі ледзяны дождж прамачыў яго кашулю і павольна сцякаў па спіне. Дзяўчына ўстала з зацішнага і ўтульнага месца ля дзвярэй, каб прапанаваць яго пажылой жанчыне. Маладая маці ахінула сваіх маленькіх дзяцей у паліто, каб схаваць і абараніць іх.
Гэта так проста, але для таго, хто назірае, кожны ўчынак сведчыць, што Божае Валадарства цалкам жывое; трэба толькі пачаць клапаціцца пра іншага найперш, а не пра сябе. Валадарства Божае — гэта не геаграфічнае месца і не агароджаны сад. Гэта не прастора, куды трэба дабрацца, а рэальнасць, якой трэба жыць. Маецца на ўвазе не далёкая будучыня, але жыццё цяперашняе, паўнавартаснае і жывое, свабоднае і радаснае, для іншых і з іншымі, каб Божая хвала магла аб’яўляцца зноў і зноў, нават у зімовую сцюжу.
Vincent Sherlock, Let Advent be Advent