Я ўмілаваны
Дарагі Бог, нядаўна я чытаў пра адну асобу, у якой узнікла адчуванне, што профілі іншых людзей намаляваны выразным чорным колерам або каляровымі чароўнымі маркерамі, а яе ўласны абрыс – нібы лёгкі накід, зроблены светлым алоўкам. Часам я сам адчуваю сябе, як тая жанчына, амаль нябачным, няважным. Можа, гэта прыйшло з узростам! Псіхолагі сцвярджаюць, што для таго, каб быць па-сапраўднаму жывымі, нам патрэбны любячы погляд іншай асобы, інакш мы ніколі не зможам расквітнець на поўную моц. Я ведаю, што Ты робіш усё магчымае, каб забяспечыць кожнаму добрых бацькоў, яны – велізарнае шчасце для дзіцяці, але, вядома, не заўсёды гэта ўдаецца. Ты таксама спасылаеш нам добрых бабуль і дзядуляў, сваякоў, сяброў, якія дапамагаюць нам верыць, што мы каштоўныя. Яны суправаджаюць Тваю поўную любові апеку над намі. Ты хочаш, каб мы прынялі Твой вялікі падарунак: упэўненасць, што з намі ўсё ў парадку, што нас любяць і што мы маем значэнне.
Няхай Тваё сённяшняе слова пераканае мяне, што я добры, варты ўвагі і цудоўны; што я твой умілаваны, Тваё непаўторнае стварэнне, зрэнка Твайго вока. Ці магу я паверыць, што, нягледзячы ні на што, Ты мяне любіш
бясконца, што Ты пяшчотна абдымаеш мяне і жывеш ва мне, і што ў Цябе ёсць мары для мяне, якія выходзяць далёка за рамкі маіх уласных. Для Цябе я заўсёды буду важным! Мая асноўная ідэнтычнасць у тым, што я Твой умілаваны! Ты, так бы мовіць, частка маёй ДНК.
I Am Infinitely Loved by Brian Grogan SJ