Лк 13:31-35
31У той час прыйшлі некаторыя з фарысеяў і сказалі: «Ідзі адгэтуль, бо Ірад хоча забіць Цябе». 32А Ён сказаў ім: «Ідзіце, скажыце гэтаму лісу: “Вось выганяю злых духаў і аздараўляю сёння і заўтра, і на трэці дзень скончу. 33Аднак мне трэба хадзіць сёння, заўтра і ў наступны дзень, бо немагчыма, каб прарок загінуў па-за Ерузалемам”. 34Ерузалем, Ерузалем, ты забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе. Колькі разоў Я хацеў сабраць дзяцей тваіх, як птушка сваіх птушанят пад крылы, і вы не хацелі. 35Вось, застаецца вам дом ваш. Кажу ж вам: не ўбачыце Мяне, пакуль не прыйдзе час, калі скажаце: “Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана”».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 13:31-35
Разважанне да Божага слова - 2026-10-29 Штодзённая малітва
У сённяшнім урыўку адчуваецца рашучасць Езуса, папярэджанага, што фарысеі хочуць Яго забіць. Хрыстус пасылае моцнае пасланне «гэтаму лісу»: Ён працягне выганяць дэманаў, аздараўляць людзей, і справу сваю завершыць.
Езус паказвае нам жаночае аблічча і пяшчоту Божай любові, а таксама Ягонае гарачае жаданне па-матчынаму апекавацца намі: быццам птушка, якая ахоўвае і збірае пад крылы сваіх птушанят. Як табе адгукаецца гэты вобраз?