Калі я прыходжу да Цябе, Пане, Я ведаю, што знаходжуся ў прысутнасці майго Стварыцеля. Ты стварыў мяне з любові. Ты ведаеш нават, колькі валасоў у мяне на галаве. Твая прысутнасць, о Пане, – найвялікшы дар.
Свабода
Пане, дай мне ласку вызваліцца ад усяго лішняга. Не дазволь прагнасці злавіць мяне ў сваю пастку. Захавай маё сэрца і розум свабоднымі, каб любіць Цябе і служыць Табе.
Усведамленне
Нябесны Ойча, дазволь мне ўзрастаць у цноце, слухаючы Цябе і прабываючы з Табой. Няхай Твая дабрыня перапаўняе маё жыццё і пераліваецца з майго жыцця ў жыццё ўсіх тых, каго я сустракаю.
Божае слова
Ян 10:27-30
27Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною.28Я даю ім вечнае жыццё навекі, і яны не загінуць ніколі, ніхто не вырве іх з рукі Маёй.29Айцец Мой, які даў Мне іх, большы за ўсіх. І ніхто не можа вырваць іх з рукі Айца.30Я і Айцец — адно».
Разважанне да Божага слова
Вобраз і тэма Бога як пастыра надзвычай распаўсюджаныя як у Старым, так і ў Новым Запавеце. Адносіны паміж намі і Езусам, нашым Пастырам, могуць і павінны быць вельмі блізкімі. Ён не пакіне нас ніколі і будзе весці ў вечнае жыццё. Гэты час малітвы правядзём у Ягонай прысутнасці, даверліва даручаючы сябе Яго чулай апецы.
Размова
Пане, дапамажы мне дастаткова сцішыцца, каб пачуць Твой вельмі ціхі голас. Дапамажы мне давяраць таму, што я чую. Тваё Слова прыносіць палёгку, суцяшэнне і падбадзёрванне. Усё іншае я аддаляю ад сябе.
Заканчэнне
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і навекі вечныя. Амэн.