Разважанне да Божага слова
Езус пражыў паўнавартаснае чалавечае жыццё, Яго не абмінулі выпрабаванні, горыч і няўдачы, з якімі сутыкаемся ўсе мы. Ён прыходзіць у роднае паселішча, але гэты візіт становіцца стратай для землякоў, якія не распазналі Яго. А як я прымаю расчараванні і няўдачы?
Наколькі добра я выкарыстоўваю дадзеныя мне магчымасці, каб узрастаць у даверы і любові?