Мц 20:17-28
17Калі Езус узыходзіў у Ерузалем, Ён узяў асобна дванаццаць вучняў і ў дарозе сказаў ім: 18«Вось, мы ўзыходзім у Ерузалем, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам. Яны асудзяць Яго на смерць 19і аддадуць Яго язычнікам на здзек, бічаванне і ўкрыжаванне, а на трэці дзень Ён уваскрэсне».
20Тады падышла да Яго маці сыноў Зэбэдэя са сваімі сынамі, пакланілася і прасіла Яго аб нечым. 21Ён жа сказаў ёй: «Чаго ты хочаш?» Яна адказала: «Скажы, каб гэтыя два сыны мае селі ў Тваім Валадарстве адзін праваруч, а другі леваруч Цябе». 22Езус сказаў у адказ: «Не ведаеце, аб чым просіце. Ці можаце піць келіх, які Я павінен піць?» Яны адказалі Яму: «Можам». 23Тады Ён сказаў ім: «Келіх мой будзеце піць, але даць сесці праваруч ці леваруч Мяне, не ад Мяне залежыць, а каму падрыхтавана Айцом Маім».
24І, пачуўшы, дзесяць вучняў абурыліся на двух братоў. 25А Езус, паклікаўшы іх, сказаў: «Вы ведаеце, што кіраўнікі народаў пануюць над імі, і вяльможы маюць уладу над імі. 26Але не так няхай будзе сярод вас: хто хоча быць большым сярод вас, няхай будзе вам слугою; 27і хто хоча сярод вас быць першым, няхай будзе вашым нявольнікам. 28Бо Сын Чалавечы не для таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 20:17-28
Разважанне да Божага слова - 2026-03-04 Штодзённая малітва
Ці сапраўды ты ведаеш, чаго хочаш? Якуб і Ян хацелі, каб Езус прызначыў іх ледзь не галоўнымі асобамі ў Божым валадарстве. Пан тлумачыць, што вялікіх рэчаў не дасягаюць кароткім шляхам і без выдаткаў. На якія ахвяры, цярпенні, кошты ты гатовы пайсці, каб дасягнуць таго, што для цябе найважнейшае? Ці не падразумявае спаўненне твайго жадання шкоды для іншых людзей, іх прыніжэння, крыўды? Вы не ведаеце, чаго просіце, кажа Езус, бо вы сапраўды не ведаеце, што зробіць вас шчаслівымі. Вы можаце думаць, што вам патрэбны поспех ці адносіны, але калі вы гэтага дасягаеце, то працягваеце жадаць большага. Чалавек можа рэалізаваць сябе толькі ў служэнні, у адданасці Богу. Ці гатовы ты жыць так?