Ян 16:5-11
5Цяпер Я адыходжу да таго, хто паслаў Мяне, і ніхто з вас не пытаецца ў Мяне: “Куды ідзеш?” 6Але таму, што Я сказаў вам гэта, смутак напоўніў сэрца вашае. 7Аднак Я кажу вам праўду: лепш для вас, каб Я адышоў. Бо калі Я не адыду, Суцяшыцель не прыйдзе да вас. А калі адыду, пашлю Яго да вас. 88 Калі Ён прыйдзе, пераканае свет наконт граху, справядлівасці і суда. 99 Наконт граху, бо не вераць у Мяне. 1010 Наконт справядлівасці, бо іду да Айца, і вы ўжо не ўбачыце Мяне. 1111 Наконт суда, бо князь гэтага свету ўжо асуджаны.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 16:5-11
Разважанне да Божага слова - 2026-05-12 Штодзённая малітва
Езус тлумачыць, наколькі плённай з’яўляецца праца Святога Духа. Менавіта Дух нагадвае нам пра ўсе справы, якія здзейсніў Бог, і дзякуючы гэтай памяці мы не падманваемся ілюзіямі, якія адмаўляюць Божую падтрымку і клопат. Дух вядзе нас па шляху праўды і дапамагае адрозніць яе ад хлусні. Ён пераконвае нас у граху і неабходнасці прыняць збаўленне. Ён стварае супольнасць Касцёла і з’яўляецца крыніцай абнаўлення і святасці для кожнага з нас. Ён разумее нашу разгубленасць, нашы страхі і нашы слабасці. Ён ведае, наколькі нам патрэбна Яго сіла і мудрасць! Таму Ён дае нам паводле Сваёй шчодрасці, але таксама паводле нашых здольнасцей. Ён умацоўвае і суцяшае нас. Ці імкнешся да таго, каб дазволіць Святому Духу дзейнічаць у табе і праз цябе? Ці дзякуеш за Яго дзеянне?