Мц 10:34-11:1
34Не думайце, што Я прыйшоў прынесці спакой на зямлю. Не спакой прыйшоў Я прынесці, а меч.
35Бо Я прыйшоў паставіць чалавека супраць бацькі ягонага, і дачку супраць маці яе, і нявестку супраць свекрыві яе; 36 і будуць ворагамі чалавеку хатнія ягоныя.
37Хто любіць бацьку ці маці больш за Мяне, не варты Мяне. І хто любіць сына ці дачку больш за Мяне, не варты Мяне. 38I хто не бярэ крыжа свайго, а ідзе за Мною, той не варты Мяне. 39Хто знайшоў жыццё сваё, страціць яго. А хто страціў жыццё сваё дзеля Мяне, знойдзе яго.
40Хто прымае вас, Мяне прымае. А хто прымае Мяне, прымае таго, хто паслаў Мяне. 41Хто прымае прарока ў імя прарока, атрымае ўзнагароду прарока. І хто прымае справядлівага ў імя справядлівага, атрымае ўзнагароду справядлівага. 42I хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі кубкам халоднай вады як вучня, сапраўды кажу вам, не страціць узнагароды сваёй».
1Калі Езус закончыў настаўляць дванаццаць вучняў сваіх, перайшоў адтуль вучыць і прапаведаваць у іхніх гарадах.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 10:34-11:1
Разважанне да Божага слова - 2026-07-13 Штодзённая малітва
Папа Францішак, асабліва ў сваіх першых прамовах неўзабаве пасля абрання, гаварыў пра тое, як дробныя, здавалася б, непрыкметныя ўчынкі могуць значыць вельмі шмат. Любоў, сцвярджаў ён, праяўляецца ў дробязях. Абдымкі, усмешка, некалькі простых слоў сваім блізкім часта маюць значна большы эфект, чым можна сабе ўявіць. Вось, раніцай адзін чалавек сказаў, што казанне, якое я прамовіў на Імшы, акрыліла яго на цэлы дзень. І я ведаю, што ягоныя словы безумоўна зробяць тое самае і для мне.