Мц 16:24-28
24Тады Езус сказаў сваім вучням: «Калі хто хоча пайсці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, возьме крыж свой і ідзе за Мною. 25Бо той, хто хоча ўратаваць жыццё сваё, загубіць яго, а хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той знойдзе яго. 26Бо якая будзе карысць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь свет, а душы сваёй пашкодзіць? Або што дасць чалавек узамен за душу сваю?
27Бо прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Айца свайго з анёламі сваімі, і тады аддасць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных. 28Сапраўды кажу вам, што некаторыя з тых, хто тут стаіць, не зазнаюць смерці, пакуль не ўбачаць Сына Чалавечага, які ідзе ў Валадарстве сваім».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 16:24-28
Разважанне да Божага слова - 2026-08-07 Штодзённая малітва
Адрачэнне ад сябе, да якога заклікае Езус, мае на ўвазе не адмову ад таго, што вызначае маю сапраўдную каштоўнасць і годнасць, а вайну са сваім эгаізмам, які вымушае шукаць задавальнення і шчасця там, дзе можна знайсці толькі падробку шчасця. Пане, дай мне здольнасць заўважаць, дзе пра сябе заяўляе маё “эга”, і не сілкаваць яго, бо яно павінна памерці.