Лк 17:20-25

20Спыталіся ў Яго фарысеі: «Калі прыйдзе Валадарства Божае?» Ён адказаў ім: «Не прыйдзе Валадарства Божае заўважальна, 21і не скажуць: “Вось тут”, або: “Там”. Бо Валадарства Божае ёсць унутры вас».

22Сказаў таксама вучням: «Прыйдуць дні, калі захочаце ўбачыць хоць адзін з дзён Сына Чалавечага, і не ўбачыце. 23І скажуць вам: “Вось, там”, або: “Вось, тут”, але вы не ідзіце і не ганіцеся. 24Бо, як маланка, якая мільганула з аднаго краю неба да другога, так будзе Сын Чалавечы ў свой дзень. 25Але спачатку трэба Яму шмат выцерпець і быць адкінутым гэтым пакаленнем.


Разважанні on Лк 17:20-25

Разважанне да Божага слова - 2026-11-12 Штодзённая малітва

Зразумела, што і фарысеі, і вучні вельмі хацелі ведаць, калі прыйдзе Божае Валадарства. З гэтым пытаннем яны і звярталіся да Езуса. Ён патлумачыў ім, што яго прыход не будзе суправаджацца прыкметамі, якія можна ўбачыць вачыма, або знешняй веліччу. Для хрысціянаў смерць і ўваскрасенне Езуса азначаюць, што Валадарства ўжо блізка: яго можна пазнаваць і адчуваць тут і цяпер.