
Велікапосныя рэкалекцыі 2021 на Прасторы Малітвы
Мы ўсе перажылі год, які цяжка параўнаць з якімсьці іншым годам на нашай памяці, але вось, у новым годзе, мы спадзяемся і марым пра новы пачатак, але таксама ўсё яшчэ захоўваем мноства страхаў і праблем мінулага года. Перыяд Вялікага Посту дае нам магчымасць у малітве задумацца аб нашым нядаўнім досведзе, аб складанасцях і магчымасцях, якія ён нам адкрывае.
2020 год кінуў нам такі выклік (індывідуальны і калектыўны), які ніхто і ўявіць спачатку не мог. Ён паставіў перад намі дылему: ці мы хочам вярнуцца да стану рэчаў, “як было раней”; ці мы хочам увайсці ў новую рэчаіснасць лепшымі асобамі. Гэты год прымусіў нас задумацца пра тое, якімі людзьмі мы сапраўды хочам стаць і які свет мы спадзяемся перадаць будучым пакаленням.
Частка 3 - Панядзелак 8 сакавіка
Частка 4 - Панядзелак 15 сакавіка
Частка 5 - Панядзелак 22 сакавіка
Частка 6 - Панядзелак 29 сакавіка (Вялікі Тыдзень)
Частка 7 - Панядзелак 5 красавіка (Актава Пасхі)
Заканчэнне - Панядзелак 12 красавіка