Мк 3:13-19

13Пасля ўзышоў на гару і паклікаў да сябе тых, каго сам хацеў, і яны прыйшлі да Яго. 14І ўстанавіў Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі, каб яны былі з Ім, каб паслаць іх прапаведаваць 15і каб яны мелі ўладу выганяць злых духаў. 16Устанавіў гэтых Дванаццаць: Сымона, якому даў імя Пётр, 17Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата Якуба, і даў ім імёны Баанэргес, што азначае «сыны грому»; 18Андрэя, Філіпа, Барталамея, Мацвея, Тамаша, Якуба Алфеевага, Тадэвуша, Сымона Кананэйца, 19і Юду Іскарыёта, які і выдаў Яго.


Разважанні on Мк 3:13-19

Разважанне да Божага слова - 2026-01-23 Штодзённая малітва

Калі я бяру для малітвы ўрыўкі пра людзей, якіх Езус паклікаў стаць Ягонымі памочнікамі і спадарожнікамі, мяне пэўным чынам суцяшае той факт, што многія з іх мелі свае немачы і недахопы. Некаторыя адракліся ад Яго, некаторыя ўцяклі, а адзін нават здрадзіў. Такім чынам, калі Езус кліча і нас быць работнікамі ў вінаградніку, Ён па-сапраўднаму настолькі добры, што не зважае на тыя ці іншыя недахопы і дае нам ласку, дастатковую, каб быць Яго спадарожнікамі.