Ян 10:31-42
31Юдэі зноў узялі камяні, каб каменаваць Езуса. 3232 Але Езус сказаў ім: «Шмат добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца. За які з гэтых учынкаў хочаце каменаваць Мяне?» 3333 Юдэі адказалі Яму: «Не за добры ўчынак хочам каменаваць Цябе, а за блюзнерства і за тое, што Ты, будучы чалавекам, робіш сябе Богам». 3434 Езус адказаў ім: «Ці не напісана ў Законе вашым: “Я сказаў: Вы багі”? 35Калі тыя, да каго было скіравана слова Божае, названы багамі, а Пісання нельга адхіліць, 36то чаму ж вы гаворыце таму, каго Айцец асвяціў і паслаў у свет: “Блюзнерыш”, бо сказаў: “Я — Сын Божы?” 37Калі Я не раблю справы Айца Майго, не верце Мне. 38Аднак калі раблю, і не верыце Мне, паверце справам Маім, каб пазналі і ведалі, што Айцец ува Мне, а Я ў Ім». 39Тады яны зноў намагаліся схапіць Яго, але Ён ухіліўся ад рукі іхняй.
40І пайшоў зноў за Ярдан, на месца, дзе спачатку хрысціў Ян, і застаўся там. 41Многія прыйшлі да Яго і казалі: «Ян не ўчыніў ніводнага знаку, але ўсё, што Ян казаў пра Яго, было праўдай». 42І шмат хто паверыў там у Яго.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 10:31-42
Разважанне да Божага слова - 2026-03-27 Штодзённая малітва
Езус здзейсніў шмат добрых спраў. Многія адзначалі, што такія справы можа здзяйсняць толькі той, з кім ёсць Бог. Тым не менш, Яго абвінавачваюць у блюзнерстве. Езус выказваецца ў сваю абарону, прыводзіць словы Святога Пісання. Што адбываецца, калі табе даводзіцца адказваць на абвінавачванні, якія атакуюць твае адносіны з Богам?
У сённяшнім тэксце евангеліст паказвае два шляхі да прыняцця і пазнання праўды. Адзін – справы Езуса. Другі – словы пра Езуса, годныя даверу. Як ты пазнаеш Праўду ў сваім жыцці?