Лк 10:38-42

38Калі былі ў дарозе, Ён зайшоў у адно паселішча. Нейкая жанчына, якую звалі Марта, прыняла Яго. 39У яе была сястра імем Марыя, якая села каля ног Пана і слухала Ягоныя словы. 40Марта ж, занятая многімі паслугамі, падышоўшы, сказала: «Пане, ці Табе ўсё адно, што сястра мая пакінула мяне адну прыслугоўваць? Таму скажы ёй, каб дапамагла мне». 41Але Пан сказаў ёй у адказ: «Марта, Марта, ты турбуешся і клапоцішся пра многае, 42а патрэбна толькі адно. Марыя ж выбрала добрую частку, якая не адымецца ў яе».


Разважанні on Лк 10:38-42

Разважанне да Божага слова - 2026-10-06 Штодзённая малітва

Зусім мала людзей сцвярджаюць, што праводзяць зашмат часу ў малітве або аддаюць занадта значную частку свайго дня адпачынку і кантэмпляцыі. Але хіба мы не заўважаем, што малітва і дзеянне цесна звязаныя паміж сабой? Пане, навучы захоўваць правільную раўнавагу, каб мы маглі дасягаць найлепшых вынікаў.