Лк 11:15-26

15А некаторыя з іх казалі: «Бэльзэбулам, князем злых духаў, Ён выганяе злых духаў». 16Іншыя, выпрабоўваючы, патрабавалі ад Яго знаку з неба. 17Але Ён, ведаючы іх думкі, сказаў ім: «Усялякае валадарства, якое падзялілася само ў сабе, спусташаецца, і дом на дом падае. 18Калі сатана ў сабе падзяліўся, як выстаіць валадарства яго? Вы кажаце, што Я сілаю Бэльзэбула выганяю злых духаў. 19Калі Я сілаю Бэльзэбула выганяю злых духаў, то сыны вашыя сілаю каго выганяюць іх? Таму яны будуць вашымі суддзямі. 20Калі Я пальцам Божым выганяю злых духаў, то прыйшло да вас Божае Валадарства. 21Калі ўзброены асілак пільнуе свой дзядзінец, у бяспецы маёнтак ягоны. 22А калі нападзе мацнейшы за яго і пераможа яго, то возьме ўсю зброю яго, на якую той спадзяваўся, і раздасць здабычу сваю. 23Хто не са Мной, той супраць Мяне, і хто не збірае са Мной, той раскідае.

24Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, ён блукае па бязводных мясцінах, шукаючы адпачынку, і, не знайшоўшы, кажа: “Вярнуся да дому свайго, адкуль выйшаў”. 25І, прыйшоўшы, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным. 26Тады ідзе і бярэ іншых сем духаў, злейшых за сябе, і яны, увайшоўшы, жывуць там. І бывае апошняе для чалавека таго горшым за першае».


Разважанні on Лк 11:15-26

Разважанне да Божага слова - 2026-10-09 Штодзённая малітва

У кнізе К. С. Льюіса «Лісты круцяля» стары д’ябал дае парады малодшым д’яблам, як сеяць больш хаосу ў свеце. Ён таксама тлумачыць, што калі нам удасца вымесці з дому гэтых істот і мы падумаем, што пазбавіліся ад іх канчаткова, яны вернуцца на наступным тыдні, прыкладна ўдвая большай колькасцю, чым раней. Быць папярэджаным – значыць быць узброеным.