Лк 11:37-41
37Калі Ён сказаў гэта, адзін фарысей запрасіў Яго да сябе абедаць. І Ён, увайшоўшы, заняў месца за сталом. 38Фарысей жа здзівіўся, што Ён не абмыў рук перад абедам. 39Але Пан сказаў яму: «Цяпер вы, фарысеі, звонку ачышчаеце кубак і місу, а нутро вашае напоўнена драпежнасцю і злосцю. 40Неразумныя! Ці не той, хто стварыў вонкавае, стварыў і тое, што ўнутры? 41Давайце лепш міласціну з таго, што ўнутры вас, тады ўсё будзе ў вас чыстае.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 11:37-41
Разважанне да Божага слова - 2025-10-14 Штодзённая малітва
Езус дакарае фарысеяў і кніжнікаў за слепату ў ацэнцы дабра па знешнім выкананні Закона. Ліхія ўчынкі паходзяць з чалавечага сэрца, і Езус абвінавачвае фарысеяў, што яны поўныя драпежнасці і злосці. Чалавечая пыха вядзе да ўнутранай слепаты, значна глыбейшай за любую страту зроку. Папросім Пана паказаць нам, дзе і як мы перашкаджаем святлу Евангелля ззяць на нашым жыццёвым шляху.