Лк 1:26-38

26У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, называны Назарэт, 27да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя. 28Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: «Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою». , 29Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. 30І сказаў Ёй анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. 31 Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. 32Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага, 33і валадарыць будзе над домам Якуба вечна, а валадарству Яго не будзе канца». 3434 І сказала Марыя анёлу: «Як станецца гэта, калі я мужа не знаю?» 3535 Анёл сказаў Ёй у адказ: «Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым. 36Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй; і ўжо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай, 37бо для Бога няма нічога немагчымага». 38Тады Марыя сказала: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова». І адышоў ад Яе анёл.


Разважанні on Лк 1:26-38

Разважанне да Божага слова - 2026-03-25 Штодзённая малітва

Сказаўшы: «Поўная ласкі», анёл спачатку адкрывае Марыі тое, што Бог ужо зрабіў для Яе. Толькі потым пытаецца, ці згодна Яна нарадзіць Божага Сына. Калі Бог кліча нас да нейкага задання, то таму, што Ён ужо падрыхтаваў нас да яго.

У адказ на словы анёла Марыя не сцвярджае, што яна непрыдатная або нявартая. Пакора – гэта прызнанне і прыняцце Божых дароў. Наколькі ты можаш распазнаць у сабе вялікую каштоўнасць, якую Бог уклаў у цябе?

Бог першы прыходзіць і запрашае да нечага большага. Толькі чалавек, які бачыць, колькі атрымлівае кожны дзень, можа аддаць нешта ад сябе, нават ахвяраваць сабой. Анёл не дае Марыі інструкцыі, што рабіць далей, як быць маці або куды ісці. Праз сённяшняе Евангелле Бог запэўнівае цябе, што дзякуючы Яго ласцы і тваім здольнасцям ты можаш ажыццявіць сваё пакліканне. Прасі Марыю дапамагчы табе распазнаць і ацаніць Божыя дары.