Лк 13:31-35

31У той час прыйшлі некаторыя з фарысеяў і сказалі: «Ідзі адгэтуль, бо Ірад хоча забіць Цябе». 32А Ён сказаў ім: «Ідзіце, скажыце гэтаму лісу: “Вось выганяю злых духаў і аздараўляю сёння і заўтра, і на трэці дзень скончу. 33Аднак мне трэба хадзіць сёння, заўтра і ў наступны дзень, бо немагчыма, каб прарок загінуў па-за Ерузалемам”. 34Ерузалем, Ерузалем, ты забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе. Колькі разоў Я хацеў сабраць дзяцей тваіх, як птушка сваіх птушанят пад крылы, і вы не хацелі. 35Вось, застаецца вам дом ваш. Кажу ж вам: не ўбачыце Мяне, пакуль не прыйдзе час, калі скажаце: “Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана”».


Разважанні on Лк 13:31-35

Разважанне да Божага слова - 2025-10-30 Штодзённая малітва

Езус выяўляе вялікую пяшчоту і спачуванне, выкарыстоўваючы вобраз птушкі, якая збірае птушанят пад крыло. Успамінаецца радок верша Джэралда Мэнлі Хопкінса SJ “Веліч Бога”:
“Таму што Дух Святы над пахілым
светам лунае з цёплымі грудзьмі і ах! ясным крылллем”.
Бог усё яшчэ прагне сабраць ўсіх нас з бязмернай міласэрнасцю і пяшчотай.