Лк 1:46-56
46І сказала Марыя:
«Велічае душа мая Пана,
47і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу, 48бо глянуў Бог на пакору сваёй слугі. І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні. 49Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, а імя Яго святое. 50І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне над тымі, хто Яго баіцца. 51Паказаў моц сваёй правіцы, рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам. 52Скінуў магутных з трона і ўзвысіў пакорных. 53Дабром галодных насыціў, а багатых ні з чым адправіў. 54Прыняў свайго слугу Ізраэля, памятаючы пра сваю міласэрнасць, 55як абяцаў бацькам нашым, Абрагаму і яго патомству навекі».
56Прабыла Марыя ў Альжбеты каля трох месяцаў і вярнулася ў свой дом.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 1:46-56
Разважанне да Божага слова - 2025-12-22 Штодзённая малітва
Святы Ігнацый не раз згадвае ў сваіх «Духоўных практыкаваннях» , што вельмі карысна спачатку звярнуцца да Маці Божай і папрасіць Яе стаць нашай заступніцай у любой ласцы, аб якой мы просім падчас малітвы. Марыя не часта з’яўляецца ў Бібліі, але Яе прысутнасць мае вельмі выразныя наступствы. Часам, як на вяселлі ў Кане Галілейскай, Яе ўплыў і ўчынак не выглядаюць значнымі. Толькі пры другім ці трэцім прачытанні нарэшце заўважаеш, што адносіны Марыі з Сынам, а таксама час і мудрасць Яе ўмяшання вельмі ўплываюць на вынік.