Лк 15:1–3,11–32
1Набліжаліся да Езуса ўсе мытнікі і грэшнікі, каб слухаць Яго. 2А фарысеі і кніжнікі наракалі, кажучы: «Ён прымае грэшнікаў і есць з імі».
3Тады Ён расказаў ім наступную прыпавесць, кажучы:
11 І сказаў: «У аднаго чалавека было два сыны. 12Малодшы з іх сказаў бацьку: “Ойча, дай належную мне частку маёмасці”. І той падзяліў паміж імі маёмасць. 13Праз некалькі дзён малодшы сын забраў усё, ад’ехаў у далёкі край і там растраціў сваю маёмасць, жывучы распусна. 14А калі выдаў усё, настаў вялікі голад у тым краі, і ён апынуўся ў нястачы. 15Тады пайшоў і наняўся да аднаго жыхара гэтага краю, а той паслаў яго на свае палі пасвіць свіней. 16Ён жадаў напоўніць жывот свой стручкамі, што елі свінні, але ніхто не даваў яму. 17Апамятаўшыся, ён сказаў: “Колькі наймітаў у майго бацькі маюць удосталь хлеба, а я гіну тут з голаду. 1818 Устану і пайду да айца майго, і скажу яму: Ойча, я зграшыў супраць неба і перад табою. 1919 Я ўжо не варты называцца тваім сынам. Прымі мяне як аднаго з наймітаў тваіх”. 2020 І ён ўстаў, і пайшоў да свайго бацькі. А калі быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і зжаліўся; і, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і пацалаваў яго. 21А сын сказаў яму: “Ойча, зграшыў я супраць неба і перад табою. Я ўжо не варты называцца тваім сынам”., 22Бацька ж сказаў слугам сваім: “Прынясіце хутчэй найлепшую вопратку і апраніце яго, і надзеньце пярсцёнак на руку яго і сандалі на ногі. 23Прывядзіце адкормленае цяля і зарэжце. Будзем есці і весяліцца, 24бо гэты сын мой быў мёртвы і ажыў, прапаў і знайшоўся”. І пачалі весяліцца.
25А яго старэйшы сын быў на полі. Калі, вяртаючыся, падышоў да дому, пачуў музыку і танцы. 26Паклікаўшы аднаго са слугаў, спытаўся, што гэта такое. 27Той адказаў яму: “Брат твой вярнуўся, і бацька твой зарэзаў адкормленае цяля, бо атрымаў яго назад здаровым”. 28Ён жа разгневаўся і не хацеў уваходзіць. Тады выйшаў бацька ягоны і пачаў прасіць яго. 29Але ён адказаў свайму бацьку: “Вось я столькі гадоў служу табе і ніколі не парушыў загаду твайго, але ты ніколі не даў мне нават казляняці, каб я павесяліўся з маімі сябрамі. 30А калі вярнуўся гэты сын твой, які змарнаваў тваю маёмасць з распусніцамі, ты зарэзаў для яго адкормленае цяля”. 31Ён жа адказаў яму: “Дзіця, ты заўсёды са мною, і ўсё маё – тваё. 32А цешыцца і весяліцца трэба было таму, што гэты брат твой быў мёртвы і ажыў, прапаў і знайшоўся”».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”