Лк 1:57-66,80
57Альжбеце ж надышоў час нараджаць, і яна нарадзіла сына. 58Калі пачулі суседзі і сваякі яе, што Пан учыніў вялікай міласэрнасць сваю да яе, радаваліся разам з ёю.
59На восьмы дзень прыйшлі абразаць дзіця і хацелі назваць яго імем бацькі ягонага, Захарыем. 60Але, адказваючы, маці ягоная сказала: «Не, але будзе названы Янам». 61Тады сказалі ёй: «Няма нікога з тваёй радні, хто б называўся такім імем». 62У бацькі ж ягонага пыталіся на мігах, як бы хацеў назваць яго. 63Ён, папрасіўшы таблічку, напісаў: «Ян — імя яго». І ўсе здзівіліся. І ўсе здзівіліся. 64У гэты момант адразу адкрыліся вусны ягоныя і развязаўся язык ягоны, і ён загаварыў, праслаўляючы Бога. 65Ахапіў страх усіх суседзяў іхніх, і па ўсёй горнай краіне Юдэі яны расказвалі пра ўсё гэта. 66Усе, хто чуў, разважалі пра гэта ў сэрцах сваіх і казалі: «Што ж гэта будзе за дзіця?» Бо рука Пана была з ім.
80А дзіця расло і ўзмацнялася духам, і заставалася на пустыні да дня свайго з’яўлення перад Ізраэлем.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 1:57-66,80
Разважанне да Божага слова - 2026-06-24 Штодзённая малітва
Альжбета доўга лічылася бясплоднай і жыла ў прыніжэнні. Тым не менш, не перастала верыць Богу, што яе жыццё мае сэнс і што Ён лепш ведае, што для яе добра.
Паглядзі, як Альжбета і Захарыя, насуперак традыцыі таго часу, захоўваюць наказ Пана адносна імя дзіцяці. Ці можаш, насуперак агульнаму меркаванню на тую ці іншую тэму, абараніць тое, што сказаў Бог?
Бог штодня адкрывае Сваю волю і дае сілы ажыццяўляць яе. Не чакай імгненных вынікаў; Ён ведае, што для цябе добра, і ведае, калі табе гэта даць.