Лк 17:7-10

7Хто з вас, маючы слугу, які арэ або пасвіць, скажа яму, калі ён вернецца з поля: “Як прыйдзеш, адразу сядай за стол?” 8Наадварот, ці не скажа яму: “Прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, прыслужвай мне, пакуль буду есці і піць, а пасля будзеш есці і піць ты?” 9Ці будзе ён дзякаваць слугу гэтаму за тое, што ён выканаў загаданае? 10Таксама вы, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажыце: “Мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць”.


Разважанні on Лк 17:7-10

Разважанне да Божага слова - 2025-11-11 Штодзённая малітва

Бог даў столькі (і працагвае даваць), што ніколі не можа быць у нас у даўгу. А мы можам памылкова меркаваць, што за пэўныя малітвы або дзеянні (напрыклад, навэнны, пілігрымкі), Бог зрабіць тое, што мы Яму кажам, або даць нам тое, чаго мы просім.

Стараючыся жыць паводле Евангелля, мы не робім ласку Богу. Наадварот, мы ніякім чынам не зможам дастаткова аддзячыць Яму за тое, што Ён паказаў нам шлях да праўды, любові, свабоды і шчасця, – праз навучанне Хрыста, – і за тое, што даў нам ласку ісці Ягоным шляхам. Уся наша ахвярнасць – толькі недасканалая і частковая адплата Яму.