Лк 2:16-21

16Яны пайшлі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. 17А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіця. 18Усе, хто чуў, дзівіліся таму, што расказвалі ім пастухі. 19А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім. 20І вярнуліся пастухі, праслаўляючы і хвалячы Бога за ўсё, што пачулі і ўбачылі, як было сказана ім.

21Кaлі мiнулa вoсем дзён, кaб aбрэзaць Дзiця, дaлі Яму iмя Езус, якoе былo нaзвaнa aнёлaм перад Яго зaчaццем ва ўлонні.


Разважанні on Лк 2:16-21

Разважанне да Божага слова - 2026-01-01 Штодзённая малітва

Новы год звычайна з’яўляецца момантам вялікіх планаў, жаданняў і надзей, але на парозе чагосьці новага мы часам адчуваем страх, трывогу ці расчараванне. Няхай усё, з чым ты ўступаеш у гэты Новы год, будзе прасторай для сённяшняй малітвы. Сустрэча з пастухамі, гісторыя анёлаў, здзіўленне сведкаў – усё гэта, вядома, кранула Марыю. У Евангеллі згадваецца, што гэтыя падзеі былі важнымі Ёй і што Яна шанавала Божае дзеянне, разважала ў сваім сэрцы. Яна ўважліва глядзела на свет і ў сэрца. Што зараз перажывае тваё сэрца? Якое шчасце і благаслаўленне табе патрэбныя на гэты год, які пачынаецца?