Лк 2:22-40
22А калі мінулі дні іх ачышчэння паводле Закону Майсея, бацькі прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць Пану, 23— як напісана ў Законе Пана, што кожнае першароднае дзіця мужчынскага полу павінна быць прысвечана Пану; — 24і каб прынесці ў ахвяру, як сказана ў Законе Пана, пару туркавак або двух галубіных птушанят.
25Быў у Ерузалеме чалавек, імя якога Сімяон. Чалавек гэты, праведны і пабожны, чакаў суцяшэння Ізраэля, і Дух Святы спачываў на ім. 26Было яму прадказана Духам Святым, што ён не зазнае смерці, пакуль не ўбачыць Месію Пана. 27І прыйшоў ён, натхнёны Духам, у святыню. А калі бацькі прынеслі Дзіця Езуса, каб учыніць з Ім паводле звычаю Закону, 28ён узяў Яго на рукі, благаславіў Бога і сказаў:
29«Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, паводле слова Твайго, у спакоі; 30бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, 31якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў, 32святло для асвятлення язычнікаў і хвалу народу Твайго Ізраэля».
33А бацька і Маці Езуса дзівіліся таму, што было сказана пра Яго. 34І благаславіў іх Сімяон, і сказаў Марыі, Маці Яго: «Вось гэты прызначаны на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлі і на знак, якому супраціўляцца будуць. 35А праз Тваю душу пройдзе меч, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў».
36Была таксама там Ганна прарочыца, дачка Фануэля, з роду Асэра. Яна была ў вельмі старым узросце і пражыла з мужам ад дзявоцтва свайго сем гадоў; 37удава васьмідзесяці чатырох гадоў, якая не адыходзіла ад святыні, пастамі і малітвамі служачы Богу ўдзень і ўначы. 38Яна таксама прыйшла ў той самы час і славіла Пана, і казала пра Яго ўсім, хто чакаў вызвалення Ерузалема.
39Калі яны выканалі ўсё паводле Закону Пана, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт. 40Дзіця ж расло і ўмацоўвалася, і напаўнялася мудрасцю, а ласка Божая спачывала на Ім.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 2:22-40
Разважанне да Божага слова - 2026-02-02 Штодзённая малітва
Адной з запамінальных асоб у апавяданнях пра дзяцінства Езуса, з’яўляецца Сімяон. Магчыма, варта заставацца з ім увесь сённяшні дзень. Што ён можа нам сказаць? Сімяон верыць, што яму было дадзена абяцанне: ён не памрэ, пакуль не ўбачыць свайго Збаўцу. Цалкам верагодна, што ён бярэ на сябе абавязак кожны дзень хадзіць у святыню. І вось, аднойчы ён прыходзіць у патрэбнае месца ў шчаслівую хвіліну ды яшчэ цудоўна настроеным праз Духа – і атрымлівае сваю ўзнагароду.