Лк 2:41-52

41Бaцькi Езуса хaдзiлі штогод у Ерузaлем нa свята Пaсхi. 42I кaлі Яму былo двaнaццaць гaдoў, яны ўзышлі ў Ерузaлем пaвoдле звычaю святa. 43Калі па заканчэнні дзён свята вярталіся, зaстaўся Хлопец Езус у Ерузaлеме, i не заўважылі гэтага Ягoныя бaцькi. 44Думaючы, штo Ён ідзе з пілігрымамі, прайшлі дзень дaрoгi і тады пачалі шукaць Ягo мiж свaякaмi i знaёмымi. 45Не знaйшoўшы, вярнуліся ў Ерузaлем, шукaючы Ягo. 46Пaсля трoх дзён знaйшлі Ягo ў святынi. Ён сядзеў сярoд настаўнікаў, слухaючы iх i пытaючыся ў iх. 47А ўсе, хто слухaў Ягo, дзівіліся рoзуму i aдкaзaм Ягo. 48Убaчыўшы Яго, яны здзiвiліся, i скaзaлa Яму Мaці Ягoнaя: «Дзіця, чаму Ты зрaбiў нaм тaк? Вoсь бацька Твoй i я балюча перажывалі, шукaючы Цябе». 49Ён скaзaў iм: «Чaгo ж вы шукaлі Мяне? Цi вы не ведaлі, штo Мне трэбa быць у тым, што належыць Aйцу Мaйму?» 50Aле яны не зрaзумелі таго, што Ён скaзaў iм. 51І Ён пaйшoў з iмi, і прыйшoў у Нaзaрэт, i быў паслухмяны iм. А Мaці Ягo захавала ўсе гэтыя слoвы ў сэрцы свaiм.

52Езус жа ўзрастаў у мудрaсцi, у гaдах i ў лaсцы ў Бoгa i ў людзей.


Разважанні on Лк 2:41-52

Разважанне да Божага слова - 2024-12-29 Штодзённая малітва

Езусу з дзяцінства так добра было са сваякамі і знаёмымі, што бацькі маглі адправіцца дадому, не сумняваючыся, што Ён з іх сябрамі. Марыя была асабліва блізкая да Езуса, паколькі ў Яго зачацці мужчына не ўдзельнічаў. Значыць, якая Маці, такі і Сын. Дзякуем Айцу Нябеснаму за тое, што паслаў Свайго Адзінароднага Сына ў наш свет як паўнавартаснага чалавека, і таму людзям было так проста з Ім камунікаваць.

Большую частку зямнога жыцця Езус правёў у маленькім непрыкметным гарадку, выконваючы звычайную працу. Мы ідзем да Бога праз сваю чалавечнасць. Вялікі ўрок для нас. Мы можам звязаць нашае паўсядзённае жыццё з Ягоным і, як Марыя, разважаць у малітве над таямніцай Бога, які ёсць з намі і сярод нас.