Лк 4:24-30

24І сказаў: «Сапраўды кажу вам: ніводнага прарока не прымаюць на бацькаўшчыне яго. 2525 Сапраўды кажу вам: шмат удоў было ў Ізраэлі ў дні Іллі, калі неба было зачынена тры гады і шэсць месяцаў, так што быў вялікі голад па ўсёй зямлі. 2626 І да ніводнай з іх не быў пасланы Ілля, а толькі да аўдавелай жанчыны ў Сарэпце Сідонскай. 27Шмат таксама было пракажоных у Ізраэлі ў часы прарока Елісея, і ніводзін з іх не быў ачышчаны, апрача сірыйца Наамана». 28Пачуўшы гэта, усе ў сінагозе напоўніліся гневам 29 і, устаўшы, выгналі Яго прэч з горада, і павялі на край гары, на якой быў пабудаваны іх горад, каб скінуць Яго. 30Але Ён, прайшоўшы паміж імі, адышоў.


Разважанні on Лк 4:24-30

Разважанне да Божага слова - 2026-03-09 Штодзённая малітва

Абвяшчэнне Евангелля ўключае ў сябе і выкрыванне граху. Нялёгка слухаць пра свае грахі ці недахопы. Як ты рэагуеш на словы, якія нясуць праўду, але гучаць непрыемна? Ці ёсць у іх штосьці выратавальнае для душы? Жыхары Назарэта спрабавалі забіць Езуса, бо Ён параўнаў іх з людзьмі, закрытымі на Божы голас. Магчыма, яны былі ўпэўнены, што пачуюць пахвальныя словы ў свой адрас. Аднак Пан вучыць нас, што ў Айца няма фаварытаў. Няхай Пан дапаможа нам слухаць Яго, каб пачуць.