Лк 4:31-37

31І прыйшоў у Кафарнаум, галілейскі горад, і навучаў іх у дні шабату. 32І здзіўляліся вучэнню Ягонаму, таму што слова Ягонае мела ўладу. 33Быў у сінагозе чалавек, які меў нячыстага духа. Ён закрычаў моцным голасам: 34«Ах! Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Я ведаю Цябе, хто Ты: Святы Божы». 35Але Езус забараніў яму, кажучы: «Змоўкні і выйдзі з яго!» Тады злы дух кінуў яго на сярэдзіну і выйшаў з яго, нічым не нашкодзіўшы яму. 36І здзіўленне ахапіла ўсіх, і казалі адзін аднаму: «Што гэта за слова, што з ўладаю і моцай Ён загадвае нячыстым духам, і яны выходзяць?» 37І разнеслася пагалоска пра Яго па ўсёй навакольнай мясцовасці.


Разважанні on Лк 4:31-37

Разважанне да Божага слова - 2026-09-01 Штодзённая малітва

Часам нам даводзіцца сутыкацца з рэальнасцю і прымаць няпростыя рашэнні, калі нашыя каштоўнасці патрабуюць праверкі. У такія хвіліны мы просім Цябе, Пане, адарыць нас верай, каб мы маглі шанаваць Твой аўтарытэт як вышэйшы за любую сілу зла.