Лк 5:27-32

27Выйшаўшы пасля гэтага, Езус убачыў мытніка па імені Левій, які сядзеў на мытні, і сказаў яму: «Ідзі за Мною». 28Той пакінуў усё, устаў і пайшоў за Ім.

29І наладзіў Левій для Яго вялікую гасціну у сваім доме. Было там шмат мытнікаў і іншых, якія былі з імі за сталом. 30Фарысеі і кніжнікі наракалі, кажучы вучням Ягоным: «Чаму вы ясце і п’яце з мытнікамі і грэшнікамі?» 31А Езус сказаў ім у адказ: «Не здаровым патрэбны лекар, а хворым. 32Я прыйшоў заклікаць да пакаяння не праведнікаў, а грэшнікаў».


Разважанні on Лк 5:27-32

Разважанне да Божага слова - 2026-02-21 Штодзённая малітва

Імя Левій азначае “прывязаны”. Можна выказаць здагадку, што сённяшні герой Евангелля быў настолькі звязаны хцівасцю, што стаў машынай для зарабляння грошай. Магчыма, ён перастаў лічыцца з іншымі, махлюючы і ўзбагачаючыся на чужых пакутах. Якаянеўпарадкаваная прывязанасць пазбаўляе цябе асабістай свабоды?
Гісторыю Левія змяняе позірк. Позірк, пазбаўлены асуджэння, пагарды, крыўды. Позірк, які распазнае глыбіню таго, што найбольш інтымнае. Езус убачыў перш за ўсё чалавека. Ён глядзеў на Левія інакш, чым іншыя. Каго ў тваім бліжэйшым атачэнні варта зараз заўважыць? Паглядзець з большай любоўю?
Напрыканцы малітвы паспрабуй уявіць, як на цябе глядзіць Езус. Уважліва прыслухайся да таго, што Ён хацеў бы табе сказаць.