Лк 6:1-5

1 У шабат Езус праходзіў праз збожжа, а вучні Ягоныя зрывалі каласы і елі, расціраючы рукамі. 2 Некаторыя ж з фарысеяў казалі: «Чаму вы робіце тое, што не дазволена ў шабат?» 3 Тады Езус сказаў ім у адказ: «Хіба не чыталі вы, што зрабіў Давід, калі згаладаўся сам і тыя, хто быў з ім? 4 Як увайшоў у дом Божы, узяў ахвярныя хлябы, якіх нельга было есці нікому, акрамя святароў, з’еў сам і даў тым, хто быў з ім». 5 І сказаў ім: «Сын Чалавечы — гаспадар шабату».


Разважанні on Лк 6:1-5

Разважанне да Божага слова - 2026-09-05 Штодзённая малітва

Ва ўрыўку, над якім мы сёння молімся, вучні апынуліся ў цяжкім становішчы. Што рабіць: адказаць на надзвычайную патрэбу тым, што ёсць пад рукой, ці строга прытрымлівацца закону? Яны вырашылі зрабіць тое, што было найлепшым для ўсіх. Будзем жа прасіць аб мудрасці, каб захоўваць шырокую перспектыву позірку ў складаных сітуацыях.